І для службы, і для сем'яў

Источник материала:  

Добрая навіна

Адразу дзве значныя для пагранічнікаў падзеі адбыліся ўчора з удзелам кіруючых работнікаў Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, органаў мясцовай улады і будаўнікоў. На заставе "Усава" на беларуска-польскім участку мяжы (Гродзенскі раён) уведзены ў эксплуатацыю жылы дом для пагранічнікаў. А на беларуска-літоўскім участку мяжы ў Шчучынскім раёне пачаў працаваць новы пагранічны пост "Бершты".

Абавязкі генпадрадчыка абодвух аб'ектаў выканала прадпрыемства "Гроднааблсельбуд". Дом, у якім чатыры двухпакаёвыя кватэры, прызначаны для сем'яў афіцэраў і прапаршчыкаў. А пагранічны пункт "Бершты" пабудаваны па праграме ўладкавання знешняй мяжы Саюзнай дзяржавы.

Пункт аснашчаны найноўшым абсталяваннем, інфармацыйнымі і інжынернымі сеткамі, сістэмай відэаназірання. Сучасным патрабаванням адпавядае гарадок, дзе адпрацоўваюцца розныя элементы памежнай службы. Паклапаціліся і пра сацыяльныя пытанні: пабудаваны шасцікватэрны дом для сем'яў памежнікаў, ёсць спартыўная, дзіцячая пляцоўкі.

Барыс ПРАКОПЧЫК

 

←Три самолета "Белавиа" ожидают вылета в Бургас в Национальном аэропорту Минск

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика