Меркаванне: Рэклама змяняе стаўленне да беларускай мовы і робіць яе элітарнай
19.07.2012 14:14
—
Новости Общества
Меркаванне: Рэклама змяняе стаўленне да беларускай мовы і робіць яе элітарнай
/ /Нягледзячы на тое, што ў Беларусі юрыдычна існуюць дзве дзяржаўныя мовы, руская мае непараўнальна большы ўжытак – гэта вядома ўсім. Але з цягам часу адносіны да беларускай мовы як да сялянскай змяняецца. Так, кампанія “Будзьма беларусамі!” у пачатку 2012 года праводзіла апытанне, якое паказала, што 55,6% насельніцтва хацела б бачыць больш беларускай мовы ў тэлевізійнай і вонкавай рэкламе.
Пра рост цікаўнасці да такой рэкламы сведчыць і тое, што сёлетні Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! стаў рэкордным па колькасці ўдзельнікаў і пададзеных прац. Усяго ў фестывалі ўзялі ўдзел 330 работ ад 110 удзельнікаў, і гэта значна больш за мінулагоднія паказчыкі.
Парадаксальна, але менавіта замежныя кампаніі, якія працуюць на беларускім рынку, першымі адрэагавалі на такую змену ў стаўленні да мовы і пачалі друкаваць постэры і рэкламныя ўлёткі на мове. Айчынныя вытворцы даволі насцярожана адносяцца да такога досведу.

Чым абумоўлена такая цікавасць да беларускамоўнай рэкламы і чым фестывальная рэклама адрозніваецца ад вонкавай? Ці патрэбна нам увогуле рэклама на роднай мове: можа, лепш рабіць якасныя рускамоўныя постары і ролікі, якія зразумеюць нават тыя, хто не размаўляе па-беларуску? Праблемы айчыннага рэкламнага рынку мы абмеркавалi разам з Нінай Шыдлоўскай, каардынатарам грамадскай культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі!", арганізатарам фестывалю AD.NAK!; Cяргеем Скараходам, кіраўніком спецыялізаванага парталу Marketing.by, суарганізатарам фестывалю AD.NAK!; Натай Каліноўскай, кіраўніком дызайн-студыі агенцтва Publicis Hepta, удзельнікам журы ў намінацыях “Дызайн&Art Direction”, “Конкурс падрыхтаваных канцэптаў і ідэй, якія не знайшлі практычнай рэалізацыі”, “Конкурс рэкламнага постару”, “Друкаваная і вонкавая рэклама”.