Як Навагрудак рыхтуюць да абласных "Дажынак"

Источник материала:  
19.07.2012 12:18 — Новости Общества

Як Навагрудак рыхтуюць да абласных "Дажынак"

           


На доме культуры, помніку канца ХІХ ст., знеслі франтон, суседні будынак стаіць паўразбураны.

Як Навагрудак рыхтуюць да абласных "Дажынак"
Так будынкі на навагрудскай плошчы выглядалі напрыканцы мая 2012 года. Фота Сямёна Печанка.

У Навагрудку сёлета мусіў прайсці чарговы фестываль сярэднявечнай культуры. Пра гэта казалася на апошнім фэсце ў 2010 годзе, прысвечаным 600-годдзю Грунвальдскай бітвы. Аднак, замест рыцарскага фэсту ў Наваградку вырашылі зладзіць абласныя "Дажынкі".

У пачатку мая гэтага года ў інтэрнэце з’явіліся фотаздымкі, на якіх бачна, як старажытны горад рыхтуюць да падзеі. У прыватнасці, гаворка вялася пра рэканструкцыю будынка Дома культуры, збудаванага пры канцы ХІХ ст. Ён з’яўляецца гісторыка-культурным помнікам. У будынку на той момант аконныя праёмы былі часткова закладзеныя сілікатнымі блокамі.

Карэспандэнта "НН" у аддзеле культуры райвыканкама тады запэўнілі, што працы адбываюцца згодна праектна-каштарыснай дакументацыі і гэтая мера — часовая. Цяпер з’явіліся новыя фотаздымкі, з якіх вынікае, што ў тыя зменшаныя праёмы ўжо пачалі ставіць вокны.

Больш за тое, з будынка знік франтон, які можна пабачыць на здымках пачатку ХХ ст. Суседні з Домам культуры будынак, былы рэстаран "Гасцінны двор", стаіць паўразбураны. Ён таксама адносіцца да забудовы канца ХІХ ст. У адным з дамкоў другой паловы ХІХ ст. паставілі шклопакеты.

Як Навагрудак рыхтуюць да абласных "Дажынак"
Дом культуры дабудоўваюць з тыльнага боку. Фота Сямёна Печанка.

Як Навагрудак рыхтуюць да абласных "Дажынак"
Суседні з Домам культуры дамок канца ХІХ ст. стаіць паўразбураны. Фота Арцёма Аблажэя .

Як Навагрудак рыхтуюць да абласных "Дажынак"
У доме другой паловы ХІХ ст. паставілі шклопакеты. Фота Сямёна Печанка.

Як Навагрудак рыхтуюць да абласных "Дажынак"

У той жа час, на месцы былога гатэлю "Еўропа", які яшчэ шэсць год таму ўзяліся адбудоўваць ураджэнцы Навагрудка, дагэтуль пустка, агароджаная плотам.

Як Навагрудак рыхтуюць да абласных "Дажынак"
На месцы былога гатэлю "Еўропа" дагэтуль пустка. Яго пачалі аднаўляць у 2006 годзе. Фота Сямёна Печанка.

Як Навагрудак рыхтуюць да абласных "Дажынак"
Пра амбітны праект нагадвае толькі выгаралы на сонцы пашпарт аб’екту. Фота Сямёна Печанка.

Падрыхтоўка да "Дажынак" у Навагрудку — не першы глабальны капрамонт у горадзе. 14 год таму з падобным размахам яго рыхтавалі да 200-годдзя Адама Міцкевіча.

Як Навагрудак рыхтуюць да абласных "Дажынак"
Так Навагрудак выглядаў у часе рамонту ў 1998 годзе. Фота photo.bymedia.net.


←В СИЗО КГБ не приняли передачу для фотографа Суряпина

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика