Спецназ па барацьбе з... браканьерамі

Источник материала:  

Упершыню пры Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Беларусі прайшоў спецыяльны збор упраўлення аператыўнага рэагавання

Падобны збор арганізавалі для таго, каб супрацоўнікі інспекцыі змаглі ўдасканаліць свае навыкі па выяўленні, спыненні і барацьбе з парушальнікамі. Падрыхтоўка адзінага ў сваім родзе ўпраўлення аператыўнага рэагавання ажыццяўляецца па спецыяльнай праграме, якая ўключае тэарэтычныя і практычныя заняткі. Між іншым, само ўпраўленне складаецца з трох аддзелаў — тут працуюць спецыялісты ў галінах лесакарыстання, паляўнічай гаспадаркі, а таксама рыбалоўства. Шмат хто з супрацоўнікаў мае досвед працы ў сілавых структурах. Затрымліваць парушальнікаў у балотнай мясцовасці, канваіраваць, выкарыстоўваць табельную зброю — усімі гэтымі навыкамі інспектары павінны валодаць дасканала.

Спецназ па барацьбе з... браканьерамі"На занятках мы адпрацоўваем розныя варыянты. Гэта не значыць, што нашы супрацоўнікі штодня дзейнічаюць у экстрэмальных умовах, — дзеліцца сваімі ўражаннямі намеснік начальніка Дзяржаўнай інспекцыі Аляксандр Дуньковіч. — На шчасце, у нашай практыцы за апошнія гады амаль не было выпадкаў, калі мы ўжывалі фізічную сілу супраць парушальнікаў. Яны звычайна з разуменнем ставяцца да нашай працы. Максімум на што здольныя, убачыўшы супрацоўнікаў, — паспрабаваць уцячы. Але мы ведаем і іншыя выпадкі. Калі памятаеце, летась браканьерам быў забіты падлоўчы ў Бярэзінскім запаведніку. Менавіта з гэтай мэтай мы і праводзім падобныя прафесійныя зборы  — каб заўсёды быць падрыхтаванымі. Адзначу, што факты масавага браканьерства ў рэспубліцы практычна не адзначаюцца, але яшчэ засталіся нядобрасумленныя грамадзяне, якія часам ідуць на супрацьпраўныя дзеянні. Тут на падмогу Дзяржаўнай інспецыі і прыходзіць спецыяльнае падраздзяленне ўпраўлення аператыўнага рэагавання".

Надзея БУЖАН, фота аўтара.

←Еще раз о пенсиях

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика