Працоўныя "Пінскдрэва" пратэстуюць супраць нізкіх заробкаў
18.07.2012 14:44
—
Новости Общества
Працоўныя “Пінскдрэва” пратэстуюць супраць нізкіх заробкаў?

Фота pinskdrev.ru
Усё адбылося ў адным са структурных падраздзяленняў холдынгавай кампаніі “Пінкдрэў” на заводзе габляванага шпону і мэблі.
Сітуацыю пракаментаваў Дзмітрый, рабочы:
- На столькі цяжкая зараз эканамічная сітуацыя ў працоўных, калі зарплаты ў параўнанні з той працай, якую людзі робяць, настолькі мізэрныя, настолькі здзеклівыя за нашую цяжкую рабскую працу, якая параўнальная з катаржнай працай. І літаральна сёння людзі атрымалі разліковыя лісткі на нашым заводзе, паглядзелі і проста апусціліся рукі. Таму што тыя сумы, якія нам выплочваюць, - здзеклівыя, бо людзям трэба карміць свае сем'і, карміцца самім, выплочваць крэдыты і фактычна гэта не толькі ўжо немагчыма, але гэта ўганяе людзей у нейкую кабалу, таму што з'яўляюцца даўгі і іншае.
Рабочы адзначыў, што незадаволенасць была даўно, але людзі трымаліся да апошняга, спрабавалі хадзіць на прыём да генеральнага дырэктара, верылі ў найлепшыя змены пасля адстаўкі Ларана Арыніча і разбіральніцтваў па выбуху. Як адзначыў Дзмітрый, чуткі аб выказаным пратэсце на заводзе распаўсюджваюцца па ўсім холдынгу і жадаючых далучыцца вельмі шмат.
Як паведамілі карэспандэнту TUT.BY на ЗАТ "Пінскдрэў", страйку працоўных на заводзе габляванага шпону і мэблі не было.
- Магчыма, хтосьці абурыўся. Заўсёды ёсць незадаволеныя заробкам, колькі не плаці. Да таго ж сярэдні заробак у нас вышэй, чым сярэдні па горадзе, - адзначылі прадстаўнікі “Пінскдрэва".
Па дадзеных Белстата, у студзені-красавіку намінальны налічаны сярэднямесячны заробак у Пінску склаў 2,52 млн рублёй.