Рыбак Беларусі

Источник материала:  

26-гадовы беларускі нарвежац Аляксандр Рыбак патрапіў у Fаrуtаlе, прымусіў беларусаў спяваць хорам і прыцэньваўся да мясцовых лецішчаў.

Ён практычна мой равеснік. Вельмі мілы, з вачыма нейкага кінагенічнага аленяняці. Трохі інфантыльны, трохі экзальтаваны. Карацей, святая прастата. Нешта з гэтага, відаць, пройдзе з узростам. Беларусы дазваляюць усё, таму што адчуваюць да гэтага хлопца нейкую генетычную мегалюбоў. Ён вельмі любіць Беларусь. Для яго гэта краіна-казка з блакітнымі азёрамі і вялікімі зубрамі з самотнымі глыбокімі вачыма. Бадай як у песні.

Рыбак БеларусіЁн сябруе з Філіпам Кіркоравым, марыць паехаць адпачываць у Лос-Анджэлес з найлепшым сябрам і на сваёй прэс-канферэнцыі ў рамках "Славянскага базару ў Віцебску" прымусіў цэлую залу сказаць хорам па-англійску "Здароў, Еўропа! Запрашаем у Беларусь!". А сам запісаў гэта на відэа. Відавочна, не без пэўнага разліку. Уключыць гэта ў новы кліп, не сумнявайцеся.

Вось падборка красамоўных выказванняў маладога "класічнага кампазітара", як ён сам сябе называе, пра сваю малую радзіму Беларусь, беларускіх сваякоў і песні на беларускай мове.

— У мяне пляменіцца Ульяна жыве тут, у Віцебску. Я планую яе наведаць. Як і маю старэйшую сястру Юлю, маці Ульяны. Малой тры тыдні таму споўнілася 6 гадоў. Пакуль што я бачыў яе толькі два разы ў жыцці. І другі раз акурат на яе дзень народзінаў. Я падарыў ёй квіток у парк атракцыёнаў. Яна была вельмі шчаслівая.

— Часам у мяне ёсць праблемы з кантактаваннем з людзьмі ў Нарвегіі. Мне здаецца, што, магчыма, гэта нейкая беларуская ментальнасць ува мне прачынаецца. Мне заўжды хочацца, каб усё было ідэальна. Не люблю, калі людзі абяцаюць зрабіць нешта і не робяць. Магчыма, мне ўласцівыя і большая сканцэнтраванасць і працавітасць, чым карэнным нарвежцам.

— Жыць у Беларусі я не планую. Але вельмі хацеў бы набыць тут лецішча і прыязджаць на адпачынак. Наведваць сваіх бабуль, плямяшак, сястру. Мне заўжды вельмі пазітыўна думаецца, калі я ў Беларусі. Можа быць, ад таго, што я рэдка тут бываю. І свежасць успрымання захоўваецца.

— У Еўропе музыканту дастаткова выйсці на сцэну ў звычайнай кашулі з гітарай, і ўсе будуць любіць яго. Тут хочуць, каб я загрыміраваўся, надзеў нейкі вар'яцкі касцюм. Карацей, зрабіў шоу. Там хочуць, каб стасункі паміж артыстам і слухачамі былі братэрскія. Тут у гэтым сэнсе таксама ўсё па-іншаму: хочуць, каб былі "зорка" і паклоннік. Чамусьці патрэбная пэўная адлегласць.

— Я пакуль што яшчэ не размаўляю па-беларуску. Але ў свой новы дыск уключыў адну песню на беларускай мове — "Небасхіл Еўропы". Мне вельмі падабаецца спяваць па-беларуску. Магчыма, некалі я змагу зрабіць асобны цалкам беларускі праект.

Вольга ЧАЙКОЎСКАЯ.

←Антон Суряпин остался под стражей после истечения 72 часов с момента задержания

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика