Надвор’е

Источник материала:  
У бліжэйшыя выхадныя — дажджы і навальніцы

У Беларусі ў бліжэйшыя выхадныя пройдуць дажджы і навальніцы, паведаміла БЕЛТА галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.

Пасля першых гарачых дзён ліпеня ў Беларусі ўстановіцца халаднаватае надвор'е. Асноўным надвор'еўтваральным фактарам стануць атлантычныя цыклоны і паступленне халаднаватых паветраных мас з акіяна. У пятніцу, 13 ліпеня, будзе воблачна з праясненнямі, а ў суботу на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі моцныя, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Чакаецца шквалістае ўзмацненне ветру. Тэмпература паветра ноччу будзе плюс 9-16 градусаў, днём — 17—24 градусы цяпла. У нядзелю сітуацыя істотна не зменіцца, паколькі Беларусь застанецца пад уплывам няўстойлівых паветраных мас, што паступаюць з Заходняй Еўропы. Ноччу на большай частцы тэрыторыі краіны, а днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах — навальніцы. Начная тэмпература паветра складзе плюс 12—19 градусаў, дзённая — плюс 20—26 градусаў.

Пачынаючы з панядзелка ў атмасферы ўстановяцца паўночна-заходнія вятры і стане яшчэ халадней. У сярэдзіне тыдня тэмпература паветра ноччу чакаецца на ўзроўні 8—13 градусаў цяпла, днём паветра будзе прагравацца да плюс 14—21 градуса.

МНС папярэджвае аб небяспецы

Ліўні і навальніцы могуць несці сур'ёзную небяспеку для чалавека, паведамілі БЕЛТА ў МНС Беларусі.

Паводле інфармацыі Гідраметэацэнтра, гэтай ноччу на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца моцныя ліўні і навальніцы. У сувязі з гэтым МНС нагадвае аб правілах бяспечных паводзін.

У прыватнасці, у МНС заклікаюць да навальніцы не адносіцца абыякава і не быць занадта самаўпэўненымі перад стыхіяй. Заўсёды застаюцца актуальнымі рэкамендацыі зачыняць вокны, не карыстацца электрапрыборамі, на вуліцы не шукаць прытулку пад дрэвамі або лініямі электраперадачы. У час навальніцы катэгарычна забаронена купацца і лепш адысці далей ад вадаёма. Аўтамабілістам не трэба запраўляць машыну ў час навальніцы, а непагоду лепш перачакаць у салоне.

Небяспеку можа несці нават лівень. Пры інтэнсіўнасці дажджу 1,5-2 мм у мінуту чалавеку, нават які знаходзіцца пад дахам, становіцца цяжка дыхаць. Да таго ж прыбываючая вада не паспявае пранікаць у зямлю. Зніжаецца бачнасць, ускладняецца рух транспарту — ён можа проста спыніцца. Акрамя таго, стыхія можа пашкодзіць апоры электраперадач і вывесці са строю электрападстанцыі.

Вельмі небяспечна пры моцным ліўні спускацца ў падвалы і заглыбленыя памяшканні. Яны могуць быць за лічаныя мінуты затоплены вадой. Небяспечна спускацца ў падземныя пераходы. Не варта спрабаваць схавацца паблізу яроў — такое надвор'е часта прыводзіць да апоўзняў.

←Шведы опубликовали видео почти 90 минут полета над Литвой и Беларусью

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика