Дапамога прыйшла з нябёсаў
12.07.2012
—
Новости Общества
Сем сутак правёў у лесе 87-гадовы жыхар Бешанковіцкага раёна.
Сітуацыя ўскладнялася тым, што мужчына, інвалід па зроку, да таго ж яшчэ з'яўляецца і глуханямым.
— На пятыя суткі пошукаў звярнуліся па дапамогу ў вучэбны цэнтр ДТСААФ па верталёт, — паведамілі ва УУС Віцебскага аблвыканкама. Мужчына быў знойдзены ў лясным масіве недалёка ад аўтатрасы Віцебск — Бешанковічы. З-за агульнай слабасці, абязводжвання і пераахаладжэння ён не мог перасоўвацца і ляжаў у траве. Мужчына быў узняты на борт верталёта і перададзены медыкам.
Аляксандр ПУКШАНСКІ.