"Дазвольце вярнуць вам кашалёк!"
11.07.2012
—
Новости Общества
Жыхарка горада Слаўгарада Таццяна Календарова звярнулася са словамі ўдзячнасці на адрас супрацоўніка Слаўгарадскага аддзялення Дэпартамента аховы Леаніда Дзенісенкі.
Жанчына рабіла аплату праз інфакіёск у Белпрамбудбанку і па ўласнай неасцярожнасці пакінула там кашалёк з грашыма. Прапаршчык міліцыі Дзенісенка выконваў свае службовыя абавязкі і пры аглядзе памяшканняў банка знайшоў кашалёк. Праглядзеўшы відэазапіс, Леанід Дзенісенка ўстанавіў асобу гаспадыні і патэлефанаваў ёй. Жанчына нават не паспела заўважыць страту. Яна вельмі ўдзячная Леаніду Дзенісенку за службу: такі ўчынак сведчыць пра вялікую прыстойнасць супрацоўніка аховы.
Ул. інф.