Дзень з Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі пачынае новы праект "Дзень з Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны", які стартуе 12 ліпеня ў Маладзечне.
Сустрэчы з працоўнымі калектывамі прадпрыемстваў і насельніцтвам, асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб кіраўнікамі міністэрства, правядзенне кансультацый спецыялістамі міністэрства, тэматычных "прамых тэлефонных ліній", праца электроннай прыёмнай — такія кірункі ўключае гэты шырокамаштабны праект.
У першай акцыі праекта прыме ўдзел міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна ШЧОТКІНА, якая сустрэнецца з працоўнымі калектывамі ААТ "Маладзечанскі малочны камбінат", падведамасных устаноў, наведае шматдзетную сям'ю.
У гэты ж дзень у Маладзечанскім райвыканкаме з 11.00 да 12.30 правядзе прыём грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб намеснік міністра Валерый КАВАЛЬКОЎ. Запіс на прыём па тэл. (0176) 73-85-28 да 13.00 11 ліпеня.
Адначасова з 10.00 да 12.00 ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Маладзечанскага райвыканкама (вул. Прытыцкага, 5) спецыялісты ўсіх ключавых упраўленняў міністэрства будуць кансультаваць грамадзян па пытаннях сацыяльна-працоўнай сферы. Прыём ажыццяўляецца без запісу ў парадку чарговасці.
Святлана БУСЬКО.