У двух беларускіх гарадах дзяўчынак нараджаецца больш, чым хлопчыкаў

Источник материала:  

Такім выключэннем з агульнага правіла з'яўляюцца Ліда і Івацэвічы, паведаміла прэс-сакратар Нацыянальнага статыстычнага камітэта Алена Кандраценка.

Як сведчыць дэмаграфічная статыстыка, у Беларусі (як, зрэшты, і ва ўсім свеце) традыцыйна перавага на баку нованароджаных прадстаўнікоў моцнага полу: штогод на 100 дзяўчынак у рэспубліцы нараджаецца ў сярэднім 106 хлопчыкаў.

Аднак у мінулым годзе ў двух гарадах рэспублікі гендарная перавага склалася на карысць нованароджаных прадстаўніц слабага полу: у Лідзе на 616 хлопчыкаў нарадзілася 658 дзяўчынак, у Івацэвічах — 155 дзяўчынак на 130 хлопчыкаў.

Ва ўсе часы — незалежна ад краін свету, народаў і рас — сярод народжаных малышоў назіраецца перавага хлопчыкаў над дзяўчынкамі (асабліва ў краінах, дзе практыкуюцца селектыўныя аборты: непажаданых дзяўчынак "адсяваюць" пасля ўльтрагукавых даследаванняў.

Алена Прус, БЕЛТА

←Абитуриентов стало меньше

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика