Уся сямейка... "хуліганка"

Источник материала:  

З гэтай гісторыі можна было б толькі пасмяяцца, каб яна была анекдотам. Але ж гэта — выпадак з жыцця...

— 53-гадовая мінчанка разам са сваёй 30-гадовай дачкой, маленькай унучкай і сяброўкай дачкі вярталіся з прагулкі дадому. Каля пад'езда на шляху людзей паўстала кампанія нападпітку ў складзе 50-гадовай жыхаркі гэтага ж дома і яе дзяцей: дачкі і двух сыноў, — распавяла падрабязнасці гэтага шакуючага здарэння прэс-афіцэр Першамайскага РУУС г.Мінска Вольга Куцько. — Хлопцы пачалі зневажаць гэтых людзей, а потым і ўвогуле... накінуліся на іх з кулакамі. Больш за тое, да хлопцаў далучыліся і астатнія члены сям'і... Пакуль яны разам збівалі маці і дачку, сяброўка апошняй паспела з дзіцем забегчы ў пад'езд.

Тое, што адбывалася каля дома, заўважыла суседка пацярпелых. Яна і выклікала міліцыю. Зараз па факце праводзіцца праверка. Не выключана, што вінаватым можа пагражаць крымінальная адказнасць. Дарэчы, як высветлілася, хлопцы ўжо неаднойчы прыцягваліся да крымінальнай адказнасці за хуліганства і рабаванне.

Сяргей РАСОЛЬКА

 

←Абитуриентов стало меньше

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика