Стыхія

Источник материала:  

Наступствы навальнічнага фронту

Нядзельная навальніца ў Навагрудскім раёне справакавала шэраг падтапленняў жылых дамоў, падворкаў і падвалаў: цягам гадзіны там выпала 16,8 міліметра асадкаў. Работнікам МНС разам з ЖКГ арганізавалі адпампоўванне вады. Да дзевяці вечара гэтыя работы былі скончаны.

53-гадовая жыхарка шматпавярховага дома па вуліцы Драздовіча ў райцэнтры пайшла ў падвал па слоікі для хатніх нарыхтовак, а ў гэты час з вуліцы літаральна хлынуў паток вады, які за нейкія секунды ўзняўся да ўзроўню амаль двух метраў і заблакаваў уваходныя дзверы. Жанчына самастойна не здолела адчыніць іх, — распавялі падрабязнасці здарэння ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях. — Балазе, суседка ўсё бачыла і выклікала выратавальнікаў.

Па выкліку прыбылі дзве аўтацыстэрны, выратавальнікі МНС дапамаглі выбрацца пацярпелай і адпампавалі ваду.

Сяргей РАСОЛЬКА.

У Віцебску — спякота, у глыбінцы — ураган

На поўначы Беларусі ў выніку моцнага ветру (парывамі да 20 метраў за секунду) некалькі населеных пунктаў засталіся без электрычнасці. А ў Віцебску ў той час было вельмі спякотна...

Стыхія бушавала вечарам 8-га ліпеня на тэрыторыі Верхнядзвінскага, Глыбоцкага і Пастаўскага раёнаў. Паводле інфармацыі Віцебскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях, былі пашкоджаны дахі шасці жылых дамоў у горадзе Глыбокае, дах жывёлагадоўчай фермы "Салаўіная" — у вёсцы Тоўсцікі. У выніку ўдару маланкі адбыўся пажар будынка ў райцэнтры. Добра, што пацярпелых у выніку гэтага разгулу стыхіі не было.

Усяго на тэрыторыі вобласці пашкоджаны дахі жывёлагадоўчых фермаў, майстэрняў, прыватных жылых дамоў. Былі адключаны ад электрычнасці тры лініі электраперадач, 11 трансфарматарных падстанцый, тры населеныя пункты.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

←Абитуриентов стало меньше

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика