Беларусь па колькасці насельніцтва займае 85-е месца ў свеце

Источник материала:  

Беларусь па колькасці насельніцтва займае 85-е месца ў свеце, 16-е месца сярод еўрапейскіх дзяржаў, 5-е месца сярод краін СНД. Аб гэтым паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Нацыянальнага статыстычнага камітэта Алена Кандраценка.

Наша рэспубліка па колькасці насельніцтва блізкая да такіх краін, як Балівія, Швецыя, Самалі і Азербайджан.

Паводле статыстычных звестак, на пачатак гэтага года ў Беларусі налічвалася 9 млн 465 тыс. жыхароў, на пачатак чэрвеня гэтага года — 9 млн 458 тыс. чалавек.

Самая шматлікая сярод абласцей рэспублікі — Гомельская (1 млн 429,7 тыс. чалавек), сярод раёнаў — Барысаўскі раён Мінскай вобласці (185,3 тыс. чалавек). Самым маленькім сярод гарадоў па колькасці з'яўляецца Дзісна Віцебскай вобласці (1,7 тыс. чалавек).

Тры чвэрці насельніцтва Беларусі — гараджане. У выніку працэсу ўрбанізацыі колькасць гарадскога насельніцтва з кожным годам павялічваецца. На пачатак гэтага года яна дасягнула 7 млн 175 тыс. чалавек.

←Абитуриентов стало меньше

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика