Топ-7 цікавых фактаў пра першую трохузроўневую развязку Мінска

Источник материала:  
01.07.2012 11:35 — Новости Общества

Топ-7 цікавых фактаў пра першую трохузроўневую развязку Мінска

           


Топ-7 цікавых фактаў пра першую трохузроўневую развязку Мінска
Як зменіцца рух грамадскага транспарту, колькі каштавала развязка і хто з бізнэсоўцаў атрымаў права будавацца па суседству?
 
Аб 11-й гадзіне 2 ліпеня будзе афіцыйна адкрытая першая ў Беларусі трохузроўневая транспартная развязка.
 
Яна будзе знаходзіцца на скрыжаванні праспектаў Дзяржынскага і Жукава, на шляху ў густанаселеныя мікрараёны Паўднёвы Захад, Малінаўка і Брылевічы. Вось ужо чацвёрты год жыхары гэтых раёнаў церпяць ад маштабнай рэканструкцыі перакапанага праспекта Дзяржынскага. Увядзенне ў эксплуатацыю развязкі — адзін з першых крокаў па вяртанні да камфортнага ладу жыцця.
 
"Наша Ніва" сабрала сем цікавых фактаў пра аб’ект.
 
1. Рэкорды будоўлі

Характарызуючы развязку, словы "самы", "найбольшы", "рэкордны" можна ўжыць некалькі разоў. Па-першае, у яе склад будзе ўваходзіць самая працяглая ў краіне эстакада даўжынёй 458 метраў. Па-другое, рэкордным стаў аб’ём выкананых прац. Праекціроўшчыкі з гонарам пералічваюць, што ў развязцы будзе 17 пралётаў і 18 апор, адна з якіх дасягае 15 метраў — вышыня сярэдестатыстычнага пяціпавярховіка. Па-трэцяе, за кошт дадатковага "падземнага" ўзроўню (перагон паміж станцыямі метро "Грушаўка" і "Міхалова"), развязку можна лічыць нават чатырохузроўневай. Гэта тым больш будзе рэкордам краіны. 
 
2. Пяцігодку за тры гады
 
Будаўнікі прыступілі да працаў яшчэ ў 2009 годзе. Сорамна сказаць, што па адным з першых праектаў будоўлю планавалі расцягнуць на пяць гадоў! Пасля тэрміны неаднаразова пераглядалі, каб у выніку прымеркаваць адкрыццё да 3 ліпеня.
 
Да гонару будаўнікоў, рух па развязцы не перакрываўся цалкам фактычна ні разу. Прычына простая — вуліц-дублёраў у праспекта Дзяржынскага на гэтым участку няма.
 
3. 80 мільярдаў на развязку
 
Праект рэканструкцыі быў распрацаваны яшчэ чатыры гады. Кошт у цэнах 2008 года складаў 80 мільярдаў рублёў. Тады гэта было каля ,5 мільёна. Колькі ж было патрачана насамрэч, пакуль не паведамляецца.
 
4. Арганізацыя руху
 
Да рэканструкцыі развязка складалася з двух узроўняў. Унізе рухаўся транспарт па праспекце Жукава, а над ім знаходзілася кола. Цяпер па трэцім ўзроўні, дададзеным зверху, паедуць усе аўтамабілі з праспекта Дзяржынскага.
 
А вось тралейбусы ў горку не паедуць. Іх маршрут застанецца на другім узроўні, бо кантактную сетку ўверсе не пракладвалі.
 
5. Ахвяра развязкі
 
Першы няшчасны выпадак, які прывёў да смерці чалавека, здарыўся каля развязкі месяц таму. 12 чэрвеня 2012 года супрацоўнік "Зелянбуда", які касіў траву ўздоўж праспекта Дзяржынскага, пераходзіў дарогу ў недазволеным месцы. Там яго збіў легкавік, пасля чаго мужчыну адкінула пад грузавік.
 
Падземных пераходаў на развязцы не будзе, што робіць аб’ект патэнцыйна аварыйным для пешаходаў. Каб перайсці праезную частку, давядзецца чакаць, калі спыняцца аўтамабілі. Зрэшты, светлафоры ўжо ўсталяваныя.
 
6. Ці патрэбная развязка?
 
Аптымізм Мінгарвыканкама наконт патрэбнасці развязкі падзяляюць далёка не ўсе. Аўтамабілі, праязджаючы на гіганцкай хуткасці развязку і шырачэзны праспект Дзяржынскага, упруцца ў вузкую вуліцу Няміга, у выніку чаго штораніцы там магчыма стварэнне коркаў. Апроч таго, многія пешаходы будуць спрабаваць перасекчы праспект у забароненых месцах, не спускаючыся ў падземныя пераходы. У выніку павысіцца аварыйнасць.
 
"Трайная развязка на скрыжаванні Дзяржынскага і Жукава практычна не патрэбная, — заявіў старшыня Беларускай асацыяцыі экспертаў і сюрвеераў на транспарце Юрый Важнік. — Прапускная здольнасць гэтага вузла была дастатковай, калі б ім правільна распараджаліся. Зараз, вядома, будзе лепш. Але хто-небудзь падлічваў, якую выгаду прынясе гэты дарагі аб’ект? Любы праект павінен быць бізнес-планам, улічваць даходы і выдаткі, не служыць эстэтычным задачам. Што будзе на подступах да развязкі? Прапускная здольнасць праспекта Дзяржынскага усё роўна будзе вызначацца рэгуляванымі скрыжаваннямі Дзяржынскага — Уманская і Дзяржынскага — Шчорса".
 
7. Дом дэпутата Ваганава
 
Насупраць развязкі будуецца 426-кватэрны жылы дом "Калізей". Забудоўшчык аб’екта — кампанія "Лада-Гарант". экс-дэпутата Аляксея Ваганава — меркавала скончыць працы да канца 2011 года, але крызіс унёс карэктывы ў праект. Дагэтуль няскончаны нават каркас будынка. Кватэры ў доме ўсё яшчэ ў свабодным продажы. Дарэчы, Ваганаву даручылі забудоўваць большасць тэрыторыі раёна Новая Грушаўка, які будзе знаходзіцца за "Калізеем".
 
Апроч таго
 
- Падчас дажджоў праспект Жукава і кола другога ўзроўню будзе моцна залівацца вадой. Цалкам магчыма, што ў моцныя залевы рух транспарту будзе паралізаваны.
 
- Прама пад трэцім узроўнем развязкі будуць знаходзіцца дзве стаянкі для аўтамабіляў.
 
- На другім узроўні развязкі ўстаноўленыя сімпатычныя кампазіцыі з травы і кустоў, якія маюць выгляд жывёлаў. Сярод іх, напрыклад, мядзведзь і зубр. 

←Дайджесты. Анонсы. Даты

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика