ФотаСлова
29.06.2012
—
Новости Общества
Хто адкажа, як завецца
Тое, што пад ветрам гнецца
І шапоча успаміны
Пра мінулыя часіны?
Хто адкажа, як завецца
Тое, што да неба мкнецца
І пад сонейкам дужэе,
Залаціцца, прыгажэе?
Той, хто скажа, — знаўца тонкі,
Ён жытнёваю саломкай
Упрыгожыць кут і сенцы,
Зробіць зоркі на акенцы,
Капялюш спляце, што трэба,
І паўмісачку для хлеба...
А ўмельца больш вядомы
Нават коніка з саломы
Так змайструе — заглядзецца!
Паляціць ён полем, лесам,
Небакраем, паднябессем
Ад Прыдзвіння да Палесся.
Гэты здымак я зрабіў на віцебскім беразе Заходняй Дзвіны. "Зацугляць" для фотаздымкаў вялікага і маленькага саламяных конікаў мне дапамагла Людміла Вараб'ёва, кіраўнік гуртка саломапляцення культурна-гістарычнага комплексу "Залатое кола Віцебска "Дзвіна".