Кандыдатам у дэпутаты прадаставяць для выступленняў самы рэйтынгавы эфірны час

Источник материала:  

Кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў пятага склікання прадаставяць для выступленняў па дзяржаўным тэлебачанні і радыё самы рэйтынгавы эфірны час з 17.00 да 20.00, калі праграмы збіраюць найбольшую аўдыторыю. Аб гэтым БЕЛТА паведаміў сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік, падводзячы вынікі нарады, на якой разглядаліся пытанні выкарыстання СМІ ў перыяд выбарчай кампаніі.

У розных абласцях час для выступленняў можа адрознівацца ў залежнасці ад колькасці акруг і колькасці зарэгістраваных па іх кандыдатаў. "СМІ будзе прадастаўлена магчымасць для манеўру, каб адкарэкціраваць сетку вяшчання", — сказаў Мікалай Лазавік.

Ён дадаў, што на нарадзе, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі друкаваных і электронных СМІ, абмяркоўваўся праект палажэння ЦВК аб парадку выкарыстання сродкаў масавай інфармацыі пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў пятага склікання. Дакумент будзе разгледжаны на адным з пасяджэнняў Цэнтрвыбаркама, праінфармаваў Мікалай Лазавік.

Парадак выкарыстання друкаваных СМІ ў час выбарчай кампаніі істотна не змяніўся. У палажэнні будзе прапісана, у якіх газетах кандыдаты ў дэпутаты атрымаюць права публікаваць перадвыбарныя праграмы, аб'ёмы перадвыбарных праграм, тэрміны, у якія іх трэба прадаставіць у рэдакцыі і некаторыя іншыя пытанні. Навацыі закрануць радыё і тэлебачанне — у сувязі з тым, што ў кандыдатаў з'явілася магчымасць удзельнічаць у дэбатах, адзначыў сакратар Цэнтрвыбаркама.

На нарадзе абмяркоўвалася пытанне, у які час і на якіх каналах іх лепш праводзіць. Сумесна з прадстаўнікамі СМІ былі выпрацаваны адзіныя падыходы да арганізацыі і правядзення перадвыбарных выступленняў і дэбатаў кандыдатаў у дэпутаты, агавораны чыста тэхнічныя моманты падрыхтоўкі і запісу выступленняў, арганізацыі дэбатаў.

На гэтым этапе выбарчай кампаніі палітычныя партыі і іншыя рэспубліканскія грамадскія аб'яднанні Беларусі, а таксама працоўныя калектывы, групы грамадзян вылучаюць сваіх кандыдатаў у склад акруговых выбарчых камісій. Згодна з каляндарным планам па выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу пятага склікання зрабіць гэта яны змогуць да 6 ліпеня ўключна шляхам падачы заявы ў органы, якія ўтвараюць камісіі. Пры гэтым вылучаць можна не больш за аднаго кандыдата ў адну акружную выбарчую камісію.

←Григорий Кисель:

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика