У Генпракуратуры пераблыталі Канавалава і Кавалёва

Источник материала:  
26.06.2012 17:32 — Новости Общества

У Генпракуратуры пераблыталі Канавалава і Кавалёва

           


Маці абвінававачанага ў тэрарызме і расстралянага паводле выраку Вярхоўнага суду Уладзіслава Кавалёва – Любоў Кавалёва -- атрымала ліст з Гепракуратуры. Яна звярталася туды, каб пракурорскія работнікі далі належную ацэнку фільму "Метро", паказанаму па БТ да ўгодкаў мінскага выбуху. Але пра фільм у лісце за подпісам намесніка Генпракурора амаль нічога няма. Затое ёсць фактычныя памылкі, якія Любоў Кавалёва лічыць паказнікам няякаснае працы, паведамляе праваабарончы сайт "Вясна".

"Адказ падпісаў уласнаручна Аляксей Стук, які быў дзяржаўным абвінаваўцам на працэсе майго сына і Дзімы Канавалава. Але ці чытаў спадар Стук тое, што падпісвае? Хто такія "В.Ю.Коновалов" і "Д.Г.Ковалёв", пра якіх ён мне піша? Калі ў Генпракуратуры дазваляюць сабе такую неахайнсць, то як увогуле гэтая ўстанова сочыць за выкананнем законаў у нашай краіне? Я лічу, што гэты ліст – паказнік выключна няякаснай працы, якая не можа выклікаць давер і павагу ў грамадзян", -- каментуе атрыманы ліст Любоў Кавалёва.

Яна лічыць, што адказу па сутнасці так і не атрымала. Бо ў лісце за подпісам А.Стука пра фільм "Метро" гаворыцца ў двух радках: што ён "заснаваны на матэрыялах крымінальнай справы, па якой Вярхоўны суд вынес абвінаваўчы вырак, які ўжо ўступіў у законную сілу". Ніякіх каментароў пра заўвагі да фільма, якія Любоў Кавалёва і віцебскі апазіцыянер Барыс Хамайда выклалі ў інтэрнэце і даслалі ў Генпракуратуру, у лісце ад А.Стука няма.

Аднак там ёсць яшчэ некалькі момантаў, на якія Любоў Кавалёва звяртае ўвагу:

"У апошнім абзацы Аляксей Стук мне нагадве, што я не маю права звяртацца са скаргай наконт перагляду справы майго сына. Хачу падкрэсліць, што гэтага права мяне проста пазбавілі, калі ў СІЗА КДБ кудысці зніклі даверанасці, напісаныя Уладзіславам на маё імя. Іх мусіла падпісаць кіраўніцтва СІЗА КДБ, аднак абедзьве даверанасці, напісаныя з інтэрвалам у месяц, бясследна прапалі, так і не дайшоўшы на подпіс. І толькі пасля выканання прысуду мне даслалі нейкую дзіўную паперу, што ўвогуле падобныя даверанасці мусіць завяраць натарыус. Усе гэта – проста здзек нада мной і над законнасцю!"

І яшчэ Любоў Кавалёву здзівіла, чаму намеснік Генпракурора напісаў, што "падставаў для праверкі справы ў парадку нагляду няма":

"Я ж не падавала наглядную скаргу! Я толькі прасіла разабрацца наконт фільма "Метро", дзе аўтары не пагрэбавалі скажэннямі рэчаіснасці, каб ачарніць майго сына, дзе ёсць моманты, які супярэчаць матэрыялам следства. Наглядная скарга адвакатам яшчэ не пададзена. Але спадар Стук ужо зараз піша мне пра тое, што яна прынятая да ўвагі не будзе? Ягоны адказ я магу зразумець толькі такім чынам". 

←Оксана Почобут смогла поговорить с мужем «через стекло»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика