Каб мову не забыць

Источник материала:  

Каб мову не забыцьНашаму пастаяннаму чытачу з Гомеля, Паўлу Аляксандравічу Свірыдзенку, які працуе майстрам на Гомельскім хімзаводзе, пашанцавала ў традыцыйнай латарэі падпісчыкаў газеты выйграць прас. Ён расказаў, што спачатку "Звязду" выпісваў яго бацька, а цяпер ён. Газета даўно стала сямейнай.

— Мяне заўсёды цікавяць навіны і "хатнія старонкі" ў канцы газеты. А мая жонка, Святлана Рыгораўна, настаўнік беларускай мовы, чытае заўсёды і "Краіну здароўя", і "Жырандолю", і шмат чаго іншага. У нас трое дзяцей — 11, 10 і 4 гадоў. Беларускую мову ведаюць усе. Менавіта для таго, каб не забыць мову, выпісваем газету "ЗВЯЗДА".

Ірына АСТАШКЕВІЧ. Фота аўтара

 

←Кусаются, гады

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика