З 1 ліпеня падаражэюць асобныя маркі цыгарэт

Источник материала:  

У Беларусі з 1 ліпеня 2012 года асобныя маркі цыгарэт падаражэюць на 3,3-10,2 працэнта, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве па падатках і зборах.

Інфармацыя аб максімальных рознічных цэнах па кожнай марцы (назве), а таксама адпаведнасці гэтых цэн адной з трох цэнавых груп размешчана на сайце МПЗ.

Так, цыгарэты Гродзенскай тытунёвай фабрыкі "Нёман" першай цэнавай групы "Мінск", "Магнат", "Прэм'ер" падаражэюць на 3,3 працэнта да Br3100. Цана на "Кронан" падымецца на 3,4 працэнта да Br3050, "Фэст" падаражэе на 3,6 працэнта да Br2900, Quееn — на 5,9 працэнта да Br3600, Аllіаnсе на 8,9 працэнта — да Br3800.

Кошт цыгарэт другой цэнавай групы Сарrі, Раll Mаll і Mоntе Саrlо ўзрасце на 9,1 працэнта да Br6000, Vісеrоу падаражэе на 9,3 працэнта да Br5900, Роrtаl — на 4,2 працэнта да Br4900.

Да Br8000 узрасце цана на цыгарэты трэцяй цэнавай групы Luсkу Strіkе (на 6,7 працэнта). Kеnt HD падаражэе на 5,6 працэнта да Br9500, Kеnt Nаnоtеk — на 10 працэнтаў да Br11000, Wіnstоn ХS — на 3,8 працэнта да Br8200, Glаmоur — на 3,5 працэнта да Br7450.

Цыгарэты "Карона" першай цэнавай катэгорыі вытворчасці ТАА "Тытунь-інвест" падаражэюць на 6 працэнтаў да Br3700. Рост цэн на цыгарэты другой цэнавай катэгорыі складзе 8,1 працэнта (да Br6700) — на Wеst, 9,1 працэнта (да Br6000) — на Mоntе Саrlо і 10,2 працэнта (да Br5400) — на цыгарэты Gоldеn Gаtе.

Цыгарэты трэцяй цэнавай катэгорыі Wіnstоn падаражэюць да Br8000 (на 6,7 працэнта), Саmеl — да Br8500 (на 3,7 працэнта), Саmеl Ісоn — да Br8200 (на 5,1 працэнта), Mіld Sеvеn — да Br9500 (на 5,6 працэнта).

←Кусаются, гады

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика