У Брэсцкай крэпасці інсцэніравалі пачатак вайны
22.06.2012 14:55
—
Новости Общества
У Брэсцкай крэпасці інсцэніравалі пачатак вайны
Мерапрыемствы да 71-х угодкаў ад пачатку савецка-нямецкай вайны прайшлі ўначы 22 чэрвеня.
Яны пачаліся ў 3.45 раніцы з мітынгу-рэквіема бліз Тэрэспальскай брамы. Тут быў паказаны гісторыка-хранікальны пралог пра гераічную абарону Брэсцкай крэпасці.
Традыцыйна ў памяць пра загінулых воінаў былі апушчаны вянкі на ваду ракі Буг. Удзельнікі мітынгу ўсклалі кветкі да Вечнага агню і хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінулых абаронцаў крэпасці.
Завяршыліся памятныя мерапрыемствы ў Брэсцкай крэпасці на тэрыторыі Кобрынскага ўмацавання. Там паказалі гістарычную рэканструкцыю першага дня вайны "Уварванне". У ёй прынялі удзел каля 500 чальцоў гістарычных клубаў з 8 дзяржаваў - як СНД, так і Заходняй Еўропы.