Магілёўская дыета — мяса з малаком
16.06.2012
—
Новости Общества
У Магілёве ў суботу і нядзелю пройдзе кірмаш мясных і малочных вырабаў
У выхадныя дні на пляцоўцы каля Палаца культуры вобласці сваю прадукцыю прадставяць больш за 40 вытворцаў. Гэта будуць не толькі перапрацоўчыя прадпрыемствы, але і сельскія гаспадаркі, прыватныя фірмы. Пакупнікам прапануюць шырокі асартымент і прымальныя цэны.
Традыцыйна на кірмашах можна будзе пачаставацца блінамі, дранікамі і шашлыком, рознымі напоямі. Падобныя кірмашы, дзе можна набыць розныя тавары, праводзяцца ў Магілёве нярэдка: з аднаго боку, вытворцы павялічваюць рэалізацыю сваёй прадукцыі, з другога, людзі набываюць яе па выгадных для іх (больш танных, чым звычайна ў гандлі) цэнах.
Алена Казлова.