Беларусь выступае за стварэнне холдынга на базе МАЗа i КамАЗа на парытэтных умовах

Источник материала:  

Аб гэтым заявiў учора ў час двухбаковай сустрэчы са старшынёй урада Расii Дзмiтрыем Мядзведзевым у Санкт-Пецярбургу прэм'ер-мiнiстр Беларусi Мiхаiл Мяснiковiч, перадае БЕЛТА.

Кiраўнiк беларускага ўрада назваў працэс па стварэннi сумесных кампанiй Беларусi i Расii вялацякучым. "Можа, тут i наша ёсць недапрацоўка", — сказаў ён. У якасцi прыкладу Мiхаiл Мяснiковiч прывёў адзiн з буйнейшых праектаў дзвюх краiн, якiя прадугледжваюць злiццё МАЗа i КамАЗа. Паводле яго слоў, у вынiку перагавораў з Дзмiтрыем Мядзведзевым у Ашхабадзе па гэтым праекце былi дадзены даручэннi. Цяпер пытанне цаны не стаiць, трэба вызначыць ступень уваходжання ў гэты бiзнэс", — падкрэслiў прэм'ер-мiнiстр.

Беларусь зацiкаўлена ў злiццi дзвюх кампанiй на парытэтных умовах. Будучая кампанiя таксама павiнна быць кiруемай. "Мы цяпер працуем з нашымi калегамi. Думаю, мы знойдзем варыянт", — дадаў Мiхаiл Мяснiковiч. Ён таксама папрасiў Дзмiтрыя Мядзведзева пасадзейнiчаць у вырашэннi гэтага пытання.

У сваю чаргу Дзмiтрый Мядзведзеў таксама падкрэслiў станоўчыя тэндэнцыi ў развiццi расiйска-беларускага ўзаемадзеяння. Краiны дабiлiся вельмi нядрэнных вынiкаў, нягледзячы на трывожную сiтуацыю на сусветных эканамiчных рынках. Разам з тым разгляду i кансультацый патрабуе шэраг пытанняў.

←В 2013 году Минск полностью перейдет на подземные источники водоснабжения

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика