Змяняецца плата за асобныя адміністрацыйныя працэдуры
13.06.2012 10:34
—
Новости Общества
Змяняецца плата за асобныя адміністрацыйныя працэдуры
Такое рашэнне прадугледжана ўказам №197, якім былі ўнесены змяненні і дапаўненні ў пералік адміністрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, ад 12 красавіка 2012 года, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве юстыцыі.
У прыватнасці, за выдачу паўторнага пасведчання аб рэгістрацыі акта грамадзянскага стану памер платы складзе 0,5 базавай велічыні, цяпер яна складае адну базавую велічыню. За прастаўленне апостыля на афіцыйным дакуменце, складзеным на тэрыторыі Беларусі, памер платы таксама зменшыцца з адной да 0,5 базавай велічыні.
За прадастаўленне інфармацыі з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў памер платы павялічыцца да адной базавай велічыні за прадастаўленне інфармацыі па кожнай юрыдычнай асобе, індывідуальнаму прадпрымальніку (цяпер 0,1 базавай велічыні).
Акрамя таго, указам прадоўжаны да аднаго года тэрмін дзеяння даведак, якія змяшчаюць звесткі з запісаў актаў грамадзянскага стану і паведамленняў аб адсутнасці запісу акта грамадзянскага стану (цяпер 6 месяцаў).
Змяненні ўступаюць у сілу з 9 жніўня 2012 года.