Англамоўная магістратура адкрываецца ў БДЭУ

Источник материала:  

Падрыхтоўка на англійскай мове магістраў у галіне міжнароднага гандлю і міжнароднай гандлёвай палітыкі адкрываецца ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце ў 2012/2013 навучальным годзе.

Праграма ўключае шэраг унікальных вучэбных курсаў, якія не маюць рускамоўных аналагаў у нашай краіне. Магістарская праграма была распрацавана на кафедры сусветнай эканомікі БДЭУ пры тэхнічнай падтрымцы адукацыйнага цэнтра Сусветнай гандлёвай арганізацыі, Віртуальнага інстытута Канферэнцыі ААН па гандлі і развіцці і Берлінскага ўніверсітэта прыкладных навук, якія з'яўляюцца партнёрамі магістарскай праграмы. Навучанне магістрантаў будзе весціся як сіламі выкладчыкаў БДЭУ, так і айчыннымі і замежнымі экспертамі ў галіне міжнароднай эканомікі і гандлёвай палітыкі з выкарыстаннем навейшых адукацыйных тэхналогій.

Набіраць на новую магістарскую праграму будуць як беларускіх, так і замежных грамадзян. Навучанне будзе платным: для беларускіх грамадзян кошт аднаго года навучання складзе 2 900 долараў ЗША, а для замежных грамадзян — 3 500 долараў. Працягласць праграмы складае 1,5 года.

Мяркуецца, што атрыманыя веды і спецыяльныя навыкі будуць запатрабаваны пры рабоце выпускнікоў магістратуры ў Міністэрстве ўнутраных спраў, Гандлёва-прамысловай палаце, дыпламатычных прадстаўніцтвах і прадстаўніцтвах краіны ў міжнародных і рэгіянальных арганізацыях, а таксама ў службах знешнеэканамічнай дзейнасці прадпрыемстваў.

Нагадаем, што тры гады таму першай ВНУ ў краіне, якая распачала падрыхтоўку замежных грамадзян на англійскай мове, стаў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. І літаральна ў маі адбыўся першы выпуск з англамоўнай магістратуры іншаземцаў, якія на англійскай мове і пісалі, і абаранялі свае магістарскія дысертацыі.

Надзея НІКАЛАЕВА.

←Прибавка к зарплате ожидает белорусов.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика