Малітва
Песню бярыце з сабой...
Жыццё Уладзіміра Мулявіна ўспрымаецца як песня. Беларуская — светлая, прамяністая і вельмі мілагучная, што і пяшчотай ахіне, і мужнасцю натоліць, і да справядлівасці пакліча. А сам артыст паўстае ў абліччы апоста-ла, які ўслаўляе беларускі край і моліцца за яго.
Песня "Малітва" Я. Купалы і А. Молчана стала вяршыняй у выканальніцкай дзейнасці Уладзіміра Мулявіна. Ён добра ведаў творчасць Янкі Купалы, натхняўся ёю, паводле яго твораў напісаў оперу-прыпавесць "Песня пра долю". Таму і гэтая песня стваралася Алегам Молчанам пры непасрэдным удзеле спевака. І яна загучала магутна, велічна, сцвярджальна. І на канцэртах "Песняроў", і на фестывалях, у якіх яны ўдзельнічалі ў апошнія дзесяцігоддзі.
Уладзімір Мулявін з годнасцю і гонарам нёс беларускую — народную і аўтарскую — песню, пабуджаючы сучаснікаў далучыцца да спеву. Бо песняй мацуецца патрыятычны дух, гартуецца воля, прасвятляюцца пачуцці і вера. Народ без сваёй песні — не народ, а шараговае насельніцтва. У нашай маляўнічай прасторы нельга не спяваць. Тут сама зямля спявае. Спеўна гудуць лясы, гаі, бясконцая мелодыя цягнецца над азёрамі і рэчкамі, а людзі падхопліваюць яе, уплятаюць сагрэтыя душой словы і перадаюць далей... Уладзімір Мулявін прысвяціў сваё жыццё высакароднай справе — пашырэнню беларускай песні. І яно само стала вольнай песняй...
Тэкст Янкі Купалы Музыка Алега Молчана
Я буду маліцца і сэрцам, і думамі,
Распетаю буду маліцца душой,
Каб чорная доля з мяцеліцаў шумамі
Ўжо больш не шалелі над роднай зямлёй.
Прыпеў:
Малюся я небу, зямлі і прастору,
Магутнаму Богу — Ўсясвету малюсь
Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору
За родны народ Беларусі.
Я буду маліцца да яснага сонейка,
<І>Няшчасных зімой саграваць сірацін
Прыветна па збожных гуляючы гонейках,
Часцей заглядаці да цёмных хацін.
Прыпеў.
Я буду маліцца і сэрцам, і думамі,
Распетаю буду маліцца душой,
Каб чорная доля з мяцеліцаў шумамі
Не вылі над роднай зямлёй, над табой.
Гэтай песняй калегі, сябры віншуюць прафесара Вячаслава Рагойшу з юбілеем!
Падрыхтаваў Міхась ШАВЫРКІН