Небяспечных падлеткаў адміністрацыя Ленінскага раёна Магілёва перадае пад царкоўную апеку
09.06.2012 13:37
—
Новости Общества
Небяспечных падлеткаў адміністрацыя Ленінскага раёна Магілёва перадае пад царкоўную апеку
У справе выпраўлення небяспечных падлеткаў Адміністрацыя і пракуратура Ленінскага раёна Магілёва разлічваюць на вяртанне хрысціянскай маралі з дапамогай Царквы. Працягваецца серыя сустрэчаў цяжкіх падлеткаў са святарамі. Зараз царкву наведалі дзяўчаты ў суправаджэнні прадстаўнікоў пракуратуры, міліцыі і адміністрацыі раёна. Акцэнт пад час сустрэчы рабіўся на будучае мацярынства і адказнасць перад сабой і дзіцём.