Хоць конь і наравісты, але свой

Источник материала:  
Якая сельскагаспадарчая выстаўка без каня? Тым больш што ў Беларусі даўно і плённа займаюцца сваімі пароднымі коньмі. Учора пад Мінскам на пляцоўцы 22-й Міжнароднай спецыялізаванай выставы "Белагра-2012" адбыўся сапраўдны конны фестываль. Каб элітныя скакуны, запражныя і цяжкавозы не застойваліся ў сваіх цесных загонах, іх выводзілі на дэманстрацыю статнасці, целаскладу і гармоніі рухаў. Але адна справа вадзіць каня за аброць па зялёным газоне і зусім іншая — прымусіць гэтую вялікую і наравістую жывёлу падпарадкавацца вершніку і здзейсніць палёт над бар'ерам.  

Хоць конь і наравісты, але свой

Таму сярод спаборніцтваў, якія праходзілі ў гэты дзень, бадай, самым відовішчным стала адкрытае першынство Мінскай вобласці па пераадольванні перашкод. Але і ў наступныя дні працы выстаўкі наведнікам не прыйдзецца сумаваць каля імправізаванага іпадрома: яны пераканаюцца, якія прыгожыя коні гадуюцца ў Беларусі.

Анатоль Кляшчук. Фота аўтара

←Порядок — дело общее

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика