Магілёўцаў агітавалі супраць абортаў удзельнікі адмысловага аўтапрабегу
05.06.2012 09:31
—
Новости Общества
Магілёўцаў агітавалі супраць абортаў удзельнікі адмысловага аўтапрабегу
У Магілёве прайшла акцыя супраць абортаў ад дабрачыннага фонду "Адкрытыя сэрцы". Машыны з тэматычнымі сцягамі і налепкамі курсіравалі па галоўных вуліцах горада. Арганізатары акцыі зрабілі акцэнт на кіроўцаў-мужчын, нагадаўшы ім, што адказнасць за аборты нясе не адна жанчына. Роўна як і за дзіцячыя жыцці і лёсы нованароджаных.