Маці памілаванага Пуціным беларуса: Сын яшчэ за кратамі
04.06.2012 17:24
—
Новости Общества
Маці памілаванага Пуціным беларуса: Сын яшчэ за кратамі
Да выхаду на волю Сяргея Лагуна і Аляксандра Чачурава застаецца яшчэ некалькі дзён.
Нагадаем, у 2007 годзе беларусы былі асуджаныя ў Маскве "за кантрабанду псіхатропных рэчываў" на 14 гадоў зняволення кожны. Еўрарадыё неаднаразова паведамляла пра гэтую сітуацыю. Пяць гадоў таму беларусы прывезлі ў Маскву на замову тысячу польскіх таблетак "Тусал". Але высветлілася, што іх чакаў... супрацоўнік расійскай Федэральнай службы па кантролю за абаротам наркотыкаў. У выніку хлопцаў затрымалі і асудзілі.
"Тусал" свабодна прадаваўся ва ўсіх беларускіх аптэках, але не ўключаны ў пералік зарэгістраваных у Расіі прэпаратаў. Гэтыя таблеткі ўтрымліваюць псіхатропнае рэчыва ў малых дозах. У канцы 2007-га Маскоўскі гарсуд знізіў тэрмін беларусам да 9 гадоў. Указ аб памілаванні Сяргея Лагуна і Аляксандра Чачурава расійскі прэзідэнт падпісаў напярэдадні свайго афіцыйнага візіта ў Беларусь.
Як распавяла Еўрарадыё маці жыхара Баранавічаў Аляксандра Чачурава Святлана, яе сын пакуль што знаходзіцца ў зняволенні — да выхаду пастановы аб памілаванні.
"Указ аб памілаванні апублікаваны, але пакуль ён пройдзе ўсе інстанцыі, пакуль дойдзе да турмы... — кажа Святлана. — Нам сказалі, што гэты працэс зойме час. Мы хвалюемся, увесь час тэлефануем, каб даведацца нейкія навіны і хутчэй адправіцца за сынам — туды ехаць паўтары сутак”.
Па словах Святланы, апошнія пяць гадоў яна з мужам жыве ў пастаянным чаканні і барацьбе за сына.
"Мы напісалі столькі лістоў з просьбай аб памілаванні: і Мядзведзеву, і Пуціну, і ў беларускую Генпракуратуру, звярталіся ў СМІ, у праваабарончыя арганізацыі. І атрымалі столькі адмоў, што цяпер я паверу ў тое, што сына вызвалілі, калі за ім зачыняцца дзверы турмы і я змагу яго абняць", — кажа Святлана.