Прайшлі хваляванні рабочых на заводзе буйнапанэльнага домабудаўніцтва ў Віцебску
01.06.2012 14:46
—
Новости Общества
Прайшлі хваляванні рабочых на заводзе буйнапанэльнага домабудаўніцтва ў Віцебску
1 чэрвеня рабочыя завода буйнапанэльнага домабудаўніцтва РУП “ДСК” адмаўляліся пачынаць працу з-за таго, што ім не выплацілі заробак за красавік.
Згодна зменам, унесеным у калектыўную дамову ў мінулым годзе, на прадпрыемстве мусяць выплаціць заробак у апошні дзень месяца, а не 25 чысла, як было раней. Па словах рабочых, гэтыя змены былі зробленыя без іх згоды. Аднак і 31 мая заробкі на заводзе не выплацілі.
Незадаволенасць эканамічнымі варункамі наспявала ў працоўным калектыве прадпрыемства даўно. Здараліся прастоі, рабочыя працавалі па 10-15 дзён і, як вынік, атрымлівалі мізэрныя заробкі. Пры гэтым часам на заводзе працуюць цэлыя сем’і, якім трэба плаціць крэдыты і аплачваць камунальныя паслугі з гэтай адзінай крыніцы прыбытку. Пару дзён таму БПД наведаў генеральны дырэктар РУП “ДСК”, які абяцаннямі паспрабаваў зняць напружанасць.
Каля 7 гадзін раніцы 1 чэрвеня блізу 100 рабочых сабраліся каля ўвахода ў арматурны цэх і заявілі, што не прыступяць да працы, пакуль не атрымаюць заработную плату. Спачатку з імі сустрэўся намеснік генеральнага дырэктара па прамысловай вытворчасці Мікалай Мачыха, а пазней пад’ехаў намеснік генеральнага дырэктара па эканамічнай дзейнасці Аляксей Гапоненка.
Залагодзіць канфлікт удалося толькі цвёрдым абяцаннем выплаціць заробкі ў гэты ж дзень. Па словах кіраўніцтва, праца прадпрыемства аднавілася прыкладна ў 9.30, у той жа час рабочыя кажуць, што яны прыступілі да працы толькі пасля абеду.
Як стала вядома “Народным навінам Віцебска”, сёння грошы пералічылі на карткі працаўнікоў каля 11.40. Чаму заработная плата на заводзе буйнапанэльнага домабудаўніцтва не была выплачаная ў належныя тэрміны, высветліць не ўдалося, бо намеснік генеральнага дырэктара па эканамічнай дзейнасці Аляксей Гапоненка на тэлефанаванні нашага карэспандэнта не адказвае. Не пусцілі журналіста і ў цэх, каб паразмаўляць з рабочымі.