Павел Латушка: "Трэба пачаць з раніцы вітацца па-беларуску"
30.05.2012 18:40
—
Новости Общества
Павел Латушка: “Трэба пачаць з раніцы вітацца па-беларуску”
Першае ж пытанне да міністра — пра вяртанне культурных каштоўнасцяў у Беларусь з прыватных калекцыяў. Павел Латушка ў адказ прапануе студэнтам далучыцца да акцыі за вяртанне Статуту ВКЛ.
Павел Латушка: “Зараз праходзіць акцыя, да якой я таксама прапаную далучыцца ўсім прысутным і ўвогуле суграмадзянам. Гэта — вяртанне Статуту Вялікага княства Літоўскага 1558 года выдання ў Магілёўскі музей. Зразумела, што Міністэрства культуры далучаецца да гэтай акцыі. Мы разглядаем зараз магчымасць фінансавай падтрымкі з рэспубліканскага бюджэту...”
Каментуючы чарговае вяртанне беларусаў з "Еўрабачання" “ні з чым”, міністр агучвае свой рэцэпт перамогі на конкурсе.
Павел Латушка: “Патрэбны добры выканаўца вельмі высокага ўзроўню. Другое: таленавіты музычны твор. Трэцяе: добрая пастаноўка. Мы бачылі выканаўцу са Швецыі — як быў пастаўлены нумар. Адпаведная піяр-кампанія — гэта чацвёрты складнік — якая ўключала б у сябе не толькі прома-туры, але і добры інтэрнет-піяр. Усё гэта разам мусіць аб’яднаць таленавіты прадзюсар, які ведае, прабачце, усе “ўваходы і выхады” ў "Еўрабачанне”.
Не абыходзіцца без традыцыйнага, як сказаў сам міністр, пытання: якія захады прымаць для папулярызацыі ўжывання беларускай мовы? Павел Латушка раіць "пачаць з сябе".
Павел Латушка: “Вы задавалі пытанні на беларускай мове. Я хацеў бы вам за гэта падзякаваць, бо мне сапраўды прыемна. Вось калі мы пачнем з раніцы вітацца па-беларуску, калі мы пачнем з сябрамі размаўляць па-беларуску, тады і будзе пашырацца выкарыстанне беларускай мовы ў грамадстве”.
Міністр культуры прызнаецца, што сам толькі нядаўна адкрыў для сябе твор Васіля Быкава “У тумане”. І параіў пачытаць усім.