Каб мову палюбіў і ўнук

Источник материала:  

...Далёка не ўсе падпісчыкі "Звязды" дасылаюць карткі на розыгрыш прызоў. Гэта — факт. Як факт і тое, што далёка не ўсе (з тых, хто дасылае...) нешта выйграюць. Але ж асобным  шчасціць.

Першы раз удача, хай вельмі сціпла, але ж усміхнулася Валерыю Мікалаевічу Гаўрышу з Чавусаў напрыканцы 90-х: ён выйграў сем трубак шпалер. Прыемна было. Але ж следам паўстала пытанне, як іх забраць: ехаць самому ў сталіцу, за блізкі свет, неяк не выпадала, прасіць пляменніка (той у Мінску вучыўся) — як быццам, таксама. Бо гэта ж не драбязу якую атрымаць ды потым прывезці: сем трубак шпалер у кішэнь не пакладзеш...

Каб мову палюбіў і ўнук

— Не хвалюйся, — супакоіў дзядзьку хлапец, як толькі пачуў пра клопат. — Заеду я ў рэдакцыю, усё забяру, усё прывязу... Вам застанецца толькі паклеіць...

Не падмануў — сапраўды заехаў. Але ж варта было пачуць там, што замест шпалер (і насамрэч аб'ёмных і насамрэч цяжкіх) можна ўзяць уразны замок, адразу ж згадзіўся — дзядзьку хутчэй для формы пазваніў...

Таму што заставалася? Ды хіба сказаць: "Замок дык замок... Рэч таксама патрэбная". Бо хіба ж мог ён падумаць, што спатрэбіцца яна... не яму і ў той самы дзень.

Справа ў тым, што з рэдакцыі пляменнік паехаў у свой інтэрнат. Там жа, як на ліха, высветлілася, што сябры яго ў чарговы раз згубілі ключ ад пакоя, а ўсе запасныя камендант ім ужо аддаў і таму цяпер як адрэзаў: "З мяне досыць!.. Купляйце новы замок — за свае!..". "Сваіх" перад стыпендыяй, як і варта было чакаць, кот наплакаў — на хлеб са скрыпам хапала. Таму пляменнік яшчэ раз пазваніў дзядзьку...

Вось так склаўся лёс першага прыза (можа, ён і сёння служыць студэнтам БДУ?), які выйграў у звяздоўскай латарэі наш пастаянны падпісчык, аўтар і адданы чытач.

Напэўна, таму па другі прыз ён прыехаў сам. І нават са "світай" — у складзе дачкі (у яго іх дзве... І сын) і ўнука. Бо вельмі ж хацеў, каб Гаўрыш-малодшы пабываў у рэдакцыі першай, можна сказаць, беларускай газеты — у месцы, дзе ўсе гавораць на роднай матчынай мове, каб пачуў, якая ж яна насамрэч — жывая, гутарковая... Каб, магчыма, таксама палюбіў. Як дзед.

І каб потым (зноў жа як ён) заўсёды чым толькі мог і як толькі мог мову падтрымліваў.

Валянціна Доўнар.

←На белорусско-литовской границе задержаны лидеры профсоюза РЭП и журналистка

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика