Анімацыя “Будзьма беларусамі!” — у шорт-лістах чатырох намінацый на Кіеўскім фестывалі рэкламы

Источник материала:  
24.05.2012 22:29 — Новости Общества


Анімацыйны фільм “Будзьма беларусамі!” трапіў у шорт-лісты 13-га Кіеўскага міжнароднага фестывалю рэкламы ў чатырох намінацыях адразу. Створаны ў 2011 годзе ролік пазмагаецца за перамогу на КМРФ у катэгорыях “сацыяльная рэклама”, “інтэрнэт-відэа”, “рэжысура” і “анімацыя”.



Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца ў Адэсе 26 траўня. Вынікі фестывалю могуць стаць добрым падарункам для стваральнікаў і аматараў фільма, якія адзначаць год з моманту яго рэлізу 28 траўня.

За амаль год “жыцця” анімацыйны фільм стаў сапраўднай візітнай карткай Беларусі ў свеце. Анімацыя была ўзнагароджаная на фестывалях One Short Film Fest 2012 (1-е месца ў намінацыі “анімацыя”), AD.NAK!-2011 (Гран-пры фестывалю), “Белы Квадрат 2012” (1-е месца ў сацыяльнай рэкламе) і Uzupis International Film Festival 2011 (спецыяльная ўзнагарода). Фільм дэманстраваўся на фестывалях KROK International Animation festival 2011, Varna International Animation festival 2011, Balkanima International Animation festival 2011, ANIMEST International Animation festival 2011

У шорт-ліст 13-га КМФР анімацыя трапіла ў прыемнай кампаніі з працаў вядомых беларускіх агенцый AIDA Pioneer, AVC, GETBOB Digital Agency, Forte Grey, PRKVADRAT, Salmon DDB, Smart Group Ogilvy Belarus, TDI Group а таксама творчай каманды Алега Раманава, Іны Насовіч і Віталя Захарава.



←Полоцк сегодня начал отмечать 1150-й день рождения.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика