Гастарбайтар з Таджыкістана: У Мінску зарабляю 700 долараў

Источник материала:  
24.05.2012 16:21 — Новости Общества

Гастарбайтар з Таджыкістана: У Мінску зарабляю 700 долараў

           


На будоўлі станцыі метро на праспекце Дзяржынскага пілуе плітку... афрабеларус. Размаўляць ён адмаўляецца адразу, але калегі распавядаюць, што той застаўся з-за жанчыны і ўжо атрымаў грамадзянства.



На будоўлі дарогі па вуліцы Розы Люксембург заўважаю сярод працоўных шмат замежнікаў. Размаўляць спачатку баяцца, але потым распавядаюць, што прыехалі сюды працаваць.

Гастарбайтар з Таджыкістана: У Мінску зарабляю 700 долараў

"Працуем тут ужо трэці год. Я ў Маскву не хачу ехаць, калі адправяць, то я не паеду. Я паўтара месяца адпрацаваў на Маскву, не падабаецца. Яшчэ тут будзем гады два. Грошы адпраўляю сям'і ва Узбекістан. 400 долараў атрымоўваю і адпраўляю", — распавядае рабочы з Узбекістана, які на будоўлі накшталт прарабу.

Гастарбайтар з Таджыкістана: У Мінску зарабляю 700 долараў

Працуюць рабочыя на расійскай фірме, кіраўнік таксама з Узбекістана. Жывуць за кошт фірмы, таму можна заробак і дадому адпраўляць.

"У нас усё бясплатна, жывем на Крыжоўцы. Добрая Беларусь, я тры гады тут працую ўжо. Яшчэ ёсць азербайджанцы, таджыкі, кіргізы, малдаване таксама працуюць".

Адразу ж, ля рухомага пад'ёмнага крана, заўважаю маладога хлопца, ён з Таджыкістана. Працуе ў Мінску другі год кранаўшчыком. Прызнаецца, што ўжо знайшоў дзяўчыну і падумвае застацца.

"Мяне з Ханты-Мансійску адправілі. Тут нармальна. Ці заставацца, яшчэ думаю. Напэўна, застануся".

Гастарбайтар з Таджыкістана: У Мінску зарабляю 700 долараў

Хлопец зарабляе за месяц каля... 700 долараў! Жыллё і харчаванне дае фірма. Побач працуюць таджыкі, кіргізы, узбекі.

"Я ў Архангельску працаваў раней, цяпер сюды ў камандзіроўку прыехалі. Зарабляем 500 долараў за месяц. Тут падабаецца, добры горад. Надвор'е падабаецца, ну як вам сказаць... Масква таксама добра, але мне і тут падабаецца", — распавядае мне адзін з працаўнікоў. Заробак — на радзіму сям'і. Другі шчыра кажа: "Калі прапануюць грамадзянства, дык адразу застануся".

У Лябяжым будуюць жылы квартал кітайцы.

Гастарбайтар з Таджыкістана: У Мінску зарабляю 700 долараў

Тут іх таксама шмат, бо будоўлю вядзе кітайская кампанія.

Гастарбайтар з Таджыкістана: У Мінску зарабляю 700 долараў

А туркі будуюць "Прэзідэнт-гатэль" каля Адміністрацыі.

Гастарбайтар з Таджыкістана: У Мінску зарабляю 700 долараў

←Смотрите сегодня "Актуальное интервью" с директором Национального агентства инвестиций и приватизации Дмитрием Клевжицом.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика