Настаўніца: дзвюх гадзін на тыдзень недастаткова, каб навучыцца добра размаўляць па-беларуску

Источник материала:  
24.05.2012 15:42 — Новости Общества

Як паведаміў БелаПАН, 24 мая ў сталічнай гімназіі № 29 прайшло свята, прысвечанае беларускай мове.

Мерапрыемства нацэлена на прыцягненне ўвагі школьнікаў да беларускай мовы. Задача праекта — паказаць дзецям, што размаўляць па-беларуску цікава не толькі ў школе, але і дома, паведаміла настаўнік пачатковых класаў гімназіі Таццяна Астроўская.

"Дзвюх гадзін на тыдзень у школе, вядома, недастаткова для таго, каб навучыцца добра размаўляць па-беларуску. Мы спадзяемся, што гэта свята стане стымулам, які зверне ўвагу дзяцей на тое, што мова прыгожая, а размаўляць на ёй прыемна", — зазначыла Астроўская.

Яна восем гадоў выкладала ў пачатковай школе ўсе прадметы на беларускай мове. "Дзецям падабалася, але, на жаль, гэта не знайшло ніякага працягу, бо ў сёмым класе іх перавялі на рускую мову. Атрымалася для іх катастрафічная сітуацыя — яны з вялікай цяжкасцю паступалі ў інстытуты з-за таго, што дрэнна валодалі рускай мовай", — сказала настаўніца.

Паводле яе слоў, дзецям падабаецца размоўная беларуская гаворка, але гаварыць па-беларуску ў большасці выпадкаў яны могуць толькі ў школе на ўроку роднай мовы. Астроўская прызналася, што за час працы сустрэла толькі тры сям'і, дзе па-беларуску размаўляюць дома.



Відэа Сяргея САЦЮКА
←КГБ Беларуси раскрыл схему нелегальных поставок газовых котлов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика