Якія цукеркі лепшыя?

Источник материала:  

У РУП "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні" адбылася закрытая дэгустацыя цукерак айчынных і замежных вытворцаў. На ёй прадукцыя фабрык "Камунарка" і "Спартак" стала лепшай у чатырох намінацыях. Як паведамілі ў прэс-службе канцэрна "Белдзяржхарчпрам", усяго ў конкурсе ўдзельнічала 53 найменні цукерак вытворчасці "Камунаркі", "Спартака", "Чырвонага харчавіка", "Івкона", "Першай шакаладнай кампаніі", іншых айчынных кампаній, а таксама вытворцаў з Расіі, Украіны, Германіі, Бельгіі, Францыі, Польшчы, Італіі. Усе ўзоры былі куплены ў гандлёвых сетках Мінска. Прадукцыя лідараў айчыннага кандытарскага рынку — фабрык "Камунарка" і "Спартак" — была адзначана найвышэйшымі адзнакамі (у параўнанні з імпартнымі) у такіх намінацыях, як "Шакаладныя цукеркі з памаднай начынкай", "Цукеркі неглазураваныя і глазураваныя з крэмавым корпусам", "Глазураваныя цукеркі са збіўным корпусам" і "Глазураваныя цукеркі з памадным корпусам".

Сяргей РАСОЛЬКА.

←Председатель Белтелерадиокомпании встретился со студентами и преподавателями.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика