Чытач прапануе ўвесці транспартны падатак на машыны

Источник материала:  

Мінтранс адказвае, што яго ўкараненне — як паказвае вопыт суседніх краін  — стала б адной з крыніц фарміравання фондаў на дарожную гаспадарку

Пішу вам, бо па тэлевізары паказвалі і гаварылі, што ў нас дрэнныя дарогі, вялікія выдаткі на рамонт дарог пасля зімы, а грошай не хапае. Трэба тэрмінова ўводзіць транспартны падатак на аўтамашыны. Аўтаўладальнік не збяднее, калі не купіць пару каністраў бензіну, а заплаціць транспартны падатак. А грошы пойдуць на рамонт дарог і стаянак... Па тэлевізары паказвалі, што ў Еўропе падатак з машын уносяць даўно. У Расіі таксама падатак плацяць з машын і матацыклаў. У Арменіі ёсць такі падатак, гэтак жа як і экалагічны... З пачатку года ўрад увёў падатак на нерухомасць — з кватэр. У каго маецца дзве кватэры, дык за адну давядзецца заплаціць падатак. Калі ўрад увядзе транспартны падатак, дык у дварах не будзе старых непрыдатных машын, уладальнікі самі прыбяруць свой хлам, каб не плаціць падатак.

Сяргей Пятровіч ГОЛУБЕЎ, г. Мінск

Ліст чытача рэдакцыя папрасіла разгледзець у Міністэрстве транспарту і камунікацый. Што і было зроблена, а вынікам стаў адказ адтуль наступнага зместу.

"Фінансаванне дарожнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь у перыяд 1991—2008 гг. ажыццяўлялася ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб дарожных фондах у Рэспубліцы Беларусь". Закон рэгламентаваў крыніцы фінансавання і выкарыстання сродкаў з гэтых фондаў для ўтрымання і развіцця сеткі дарог агульнага карыстання. У дарожныя фонды залічваліся даходы, непасрэдна звязаныя з карыстальнікамі дарог — гэта акцызы на аўтамабільнае паліва, плата за праезд па аўтамабільнай дарозе М-1/Е30, плата за праезд ТКТС па дарогах агульнага карыстання, збор з уладальнікаў транспартных сродкаў замежных дзяржаў за праезд па дарогах агульнага карыстання. Пачынаючы з 2009 года, у Рэспубліцы Беларусь прыпынена дзеянне гэтага Закона.

Зараз, у адпаведнасці з Бюджэтным кодэксам Рэспублікі Беларусь ад 16 ліпеня 2008 года № 412-З, фінансаванне рэспубліканскіх дарог ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім бюджэце, на чарговы фінансавы год зацвярджаецца сума расходаў на дарожную гаспадарку на год.

У рэспубліканскі бюджэт цалкам залічваюцца даходы, звязаныя з карыстальнікамі дарог. Але фарміраванне расходаў на рэспубліканскую дарожную гаспадарку не залежыць ад указаных вышэй даходаў і прадугледжваецца ў аб'ёме, значна ніжэйшым за даходы, што паступаюць ад карыстальнікаў дарог. Аб'ёмы фінансавання па мясцовых дарогах вызначаюцца аблвыканкамамі з мясцовых бюджэтаў.

Акрамя таго, расходы рэспубліканскага бюджэту на дарожныя работы ў апошнія гады маюць тэндэнцыю да штогадовага зніжэння. У выніку аб'ёмы фінансавання дарожнай галіны не адпавядаюць аб'ёмам работ, што патрэбны для аднаўлення зносу дарог, іх развіцця з улікам узрастаючага патоку руху.

Разам з тым лічым, што ўкараненне ў Рэспубліцы Беларусь (па вопыце Расійскай Федэрацыі і Польшчы) транспартнага падатку стала б адной з крыніц фарміравання фондаў на дарожную гаспадарку".

←В Минске представители Беларуси, Молдовы и Украины участвуют в международном тренинге "Передовой опыт и перспективы противодействия торговле людьми"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика