Бежанцаў адправяць ва ўніверсітэт

Источник материала:  

Віцебск стане першым абласным цэнтрам і другім горадам пасля Мінска, дзе бежанцаў будуць вучыць рускай мове ва ўніверсітэце.

— Віцебск, дарэчы, стаў першым горадам, дзе адкрыўся цэнтр для бежанцаў. Гэта было дзесяць гадоў таму. Пасля прыняцця папраўкі ў адпаведны закон аб бежанцах у апошніх пасля рэгістрацыі ў міграцыйнай службе ёсць магчымасць працаваць. Зразумела, трэба ведаць мову, — расказвае Галіна Жаланава, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.

Вучыць дарослых бежанцаў рускай мове будуць у сценах Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, дзе займаюцца больш за 500 студэнтаў-іншаземцаў.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

←В Минске представители Беларуси, Молдовы и Украины участвуют в международном тренинге "Передовой опыт и перспективы противодействия торговле людьми"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика