Агонь, батарэя!
22.05.2012
—
Новости Общества
У мінулыя выхадныя на сталічным стадыёне "Трактар" адбыўся Міжнародны фестываль агню, на які з'ехаліся найлепшыя адмыслоўцы фаер-шоу з Беларусі, Расіі, Украіны і Літвы.
Спецыяльным госцем мерапрыемства стала венгерская зорка гэтага напрамку мастацтва Лінда Фаркас, стваральніца аднаго з самых вядомых у свеце тэатраў агню "Магма". Зрэшты, і беларускім майстрам языкоў полымя, іскраў і феерверкаў знайшлося, чым уразіць суайчыннікаў. Адным з найбольш запамінальных відовішчаў, на думку публікі, стаў містычны спектакль "Алхімік" ад "Шалькоўскага тэатра ДыГрыза" (Мінск, Беларусь).
Вікторыя ЗАХАРАВА.