У зямельнай чарзе 60 тысяч індывідуалаў

Источник материала:  

Згодна з праектам Канцэпцыі дзяржаўнай жыллёвай палітыкі, ужо праз тры гады ў нашай краіне павінна будавацца каля 50% жылля за ўласныя сродкі грамадзян. Тут асобна падкрэсліваецца, што неабходна істотна павялічваць аб'ёмы будаўніцтва індывідуальнага жылля.

Як паведаміў рэдакцыі намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Андрэй Гаеў, цяпер у чарзе на атрыманне зямельных участкаў пад індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва зафіксавана каля 60 тысяч чалавек, дзе амаль палова такіх чаргавікоў — гэта жыхары Мінскай вобласці.

Тут існуе пэўная праблема, бо сапраўды ліквідных участкаў на ўсіх не хапае. З другога боку, сёння ў краіне сфарміравана 35 тысяч свабодных зямельных участкаў, на якіх магчыма жыллёвае будаўніцтва, аднак попыт на такую зямлю з боку чаргавікоў мінімальны.

Увогуле Андрэй Гаеў адзначыў, што за тры апошнія гады пад індывідуальнае будаўніцтва насельніцтву было выдадзена 40 тысяч зямельных участкаў. Аднак масавага будаўніцтва на гэтых землях так і не пачалося. За гэты час каля 10 тысяч уладальнікаў участкаў так і не атрымалі адпаведных дакументаў, што дазваляюць пачаць індывідуальнае будаўніцтва. На 23 тысячах участкаў будаўніцтва пачалося, але амаль 2,4 тысячы ўчасткаў было канфіскавана, бо карыстальнікі такой зямлі ўвогуле не збіраліся "варушыцца".

Самая складаная сітуацыя з зямельнымі ўчасткамі існуе ў Мінскім раёне, дзе ў чарзе на індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва стаіць 21 тысяча чалавек, а свабодных участкаў не больш за паўтысячы. Разам з тым, на Міншчыне — у Бярэзінскім, Крупскім і Клецкім раёнах — зямельных участкаў хапае, а вось попыту на іх няма.

Сяргей ПАЛІНІН

  

←В Минске представители Беларуси, Молдовы и Украины участвуют в международном тренинге "Передовой опыт и перспективы противодействия торговле людьми"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика