Добрыя словы і вартыя справы

Источник материала:  

Шаноўная рэдакцыя газеты “Рэспубліка”!

Вам піша Соф’я Гадзірава, інвалід I групы. У дзяцінстве я хварэла поліяміэлітам. Маці памерла рана, і я амаль яе не помню. Выхоўвалася ў дзіцячым доме. Бацька быў удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, зараз таксама няма яго на свеце. Муж памёр 10 гадоў назад, дзяцей у нас не было, і засталася я адна... Зараз амаль не хаджу, карыстаюся інваліднай каляскай.

Свет, як кажуць, не без добрых людзей, таму праз газету ад усёй душы хачу падзякаваць Таварыству Чырвонага Крыжа Маскоўскага раёна Мінска. Тут працуюць чулыя і добрыя людзі. Гэта Ратнікава Эліта, старшыня таварыства, а таксама медыцынскія сёстры. Яны тэлефануюць мне, цікавяцца станам здароўя, стараюцца дапамагчы чым могуць. Прадукты і лякарствы — вось што найперш патрэбна хвораму, і я не раз іх атрымлівала. А нядаўна атрымала ад Чырвонага Крыжа інвалідную каляску для пакоя. Гэта ж самая неабходная для мяне рэч! Цяпер мне лягчэй сябе абслугоўваць, а таксама свайго выхаванца — ката Рыжыка.

←С “Белпочтой” нам “По пути”

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика