Пачынаецца ўсё з сям'і...

Источник материала:  

Калектыў "Звязды" стаў пераможцам рэспубліканскага творчага конкурсу сярод друкаваных і электронных сродкаў масавай інфармацыі "Моцная сям'я — моцная дзяржава" ў намінацыі "Лепшыя матэрыялы рэспубліканскіх друкаваных СМІ".

Пачынаецца ўсё з сям'і...Усяго на конкурс было пададзена 40 работ рэгіянальных і рэспубліканскіх СМІ. Журы выбрала па два пераможцы ў 6 намінацыях. Звяздоўскія журналісты, што пішуць на тэму сям'і, падзялілі перамогу са сваімі калегамі з "Народнай газеты". Заснавальнікі конкурсу — Міністэрства інфармацыі краіны і Беларускі саюз жанчын. Ад іх імя дыпломы, ганаровыя граматы і грашовыя прэміі ўручылі першы намеснік міністра інфармацыі Лілія Ананіч і старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Савета Рэспублікі, сустаршыня Саюза жанчын Антаніна Морава. Яны цёпла павіншавалі пераможцаў і вырашылі: такія конкурсы патрэбны, каб мацаваць маральныя асновы грамадства, сям'ю — і духоўна, і колькасна, бо "там, дзе ёсць сям'я, дзе ёсць дзеці — там цеплыня і ўтульнасць, там — будучыня", упэўнена Лілія Ананіч. І ніхто пакуль не прыдумаў лепшага інстытута для ўмацавання дзяржавы, наогул для працягу жыцця, чым сям'я, бо гэта — найбольш разумная форма арганізацыі жыцця, разважала Антаніна Морава.

Звяздоўцам было прыемна атрымаць узнагароду менавіта ў гэты дзень, калі калектыў узгадваў тых, хто роўна 70 гадоў таму падчас вайны выдаў першы нумар падпольнай газеты. Аснова ўсіх нашых поспехаў у любыя часіны — "звяздоўская сям'я", захаванне яе традыцый.

Ул. інф.

←"Рабочая" дата запуска белорусского спутника - 21 июня

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика