Перспектыва на мільён тон

Источник материала:  

Учора Беларускі металургічны завод прыступіў да будаўніцтва новага сартавога стана магутнасцю 700 000 тон пракату ў год і перспектывай наступнага павелічэння аб'ёму вытворчасці да 1 000 000 тон. Пуск інавацыйнай вытворчасці адбудзецца ў снежні 2014 года.

Перспектыва на мільён тон

Генеральны дырэктар ААТ "БМЗ" Анатоль Савянок (злева) і віцэ-прэзідэнт кампаніі "Danіelі" Рэната Рэзара закладваюць капсулу з пасланнем нашчадкам на тым месцы, дзе будзе ўзведзены новы стан.

  Як паведаміў прэс-сакратар ААТ "БМЗ" Аляксандр Алесік, аб'ект з'яўляецца ключавым у інвестыцыйнай праграме прадпрыемства ў гэтай пяцігодцы, ён таксама знаходзіцца ў спісе асноўных новых вытворчасцяў, якія маюць вызначальнае значэнне для інавацыйнага развіцця краіны. Увядзенне ў эксплуатацыю новага стана дазволіць заводу збалансаваць вытворчасць сталі паглыбленай перапрацоўкай і павялічыць аб'ёмы выпуску метызнай прадукцыі. Нагадаем: аналагічная вытворчасць на постсавецкай прасторы адсутнічае. Пастаўшчык новых тэхналогій і асноўнага абсталявання для БМЗ — сусветны лідар у гэтай галіне і даўні партнёр беларускага прадпрыемства — кампанія "Даніэлі" (Італія). Сярод прапанаваных ёю рашэнняў — спраектаваныя з улікам мінімізацыі энергазатрат награвальныя печы для стана. Варта адзначыць, што аналагічная вытворчасць, як з пункту гледжання выпускаемай прадукцыі, так і прадстаўленых тэхналогій, на постсавецкай прасторы адсутнічае.

Леанід Тугарын.

←Бронзовый зонтик, украденный три дня назад, вернули могилевской даме с собачкой

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика