Ласі "знайшліся". І з парку патрапілі ў заапарк

Источник материала:  

Учора мы паведамлялі пра тое, што ў сталічным парку Чалюскінцаў раніцай бачылі двух ласёў. Нягледзячы на выкладзеныя ў інтэрнэце фотаздымкі жывёл ад відавочцаў, не ўсе паверылі, што сахатыя насамрэч спакойна прагульваліся паміж дрэў ледзьве не ў цэнтры горада. Аднак пазней інфармацыя пацвердзілася і ласі "знайшліся".

Адбылося гэта ўжо ўвечары таго ж дня. На тэрыторыю парку культуры і адпачынку прыбылі работнікі сталічнага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, УП "Гарадскія паркі Мінскзелянбуда" і Мінскага заапарка. Дапамагалі ім супрацоўнікі Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС. Высветлілася, што ласі — гэта самка ўзростам каля пяці гадоў і ласяня ўзростам каля года. Пры дапамозе транквілізатараў жывёл усыпілі і потым перавезлі на тэрыторыю сталічнага заапарка. Тут ім адвялі месца, каб яны ў цішыні маглі ачуцца пасля ўсяго перажытага, адысці ад снатворнага. Хутчэй за ўсё, лясныя веліканы "прапішуцца" ў заапарку на пастаяннае месца жыхарства.

Сяргей РАСОЛЬКА

Ласі "знайшліся". І з парку патрапілі ў заапарк

←Бронзовый зонтик, украденный три дня назад, вернули могилевской даме с собачкой

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика