Бульба на Коласавай зямлі
16.05.2012
—
Новости Общества
Землякі народнага паэта Беларусі Якуба Коласа — жыхары вёскі Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна — садзяць бульбу ў адным з прылеглых да вёскі ўрочышчаў — Канцывалокі. Якраз побач з літаратурна-мемарыяльным комплексам "Шлях Коласа".
Яшчэ ў часы дзяцінства будучага паэта землеўладальнік Радзівіл хацеў засадзіць гэты кавалак зямлі лесам, але сяляне-мікалаеўцы адсудзілі сваё права на карыстанне ўрадлівай глебай. Побач з вёскай знаходзяцца і іншыя ўрочышчы, якія звязаны з памяццю пра земляка-паэта — Карчэведзь, Канапляніца, Церабяжы, Кліны. Але Канцывалокі (поле ў канцы валокаў), бадай, самае хлебнае і бульбяное месца на радзіме песняра.
Фота Анатоля Клешчука.
