Беларусь ніколі не будзе прадаваць кантрольны пакет акцый "Беларуськалія"
Аб гэтым заявіў учора журналістам першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка, перадае БЕЛТА.
"Мы ніколі не будзем прадаваць кантрольны пакет "Беларуськалія", — сказаў Уладзімір Сямашка. Паводле яго слоў, гэта было б злачынства ў адносінах да народа. Адказваючы на пытанне журналістаў аб тым, ці праходзяць перагаворы з кампаніяй Іndіаn Роtаsh Ltd, якая раней выказвала зацікаўленасць купіць долю "Беларуськалія" або заключыць з беларускім бокам доўгатэрміновы кантракт, першы віцэ-прэм'ер паведаміў, што такія перагаворы на сёння не вядуцца.
"Беларуськалій" датэрмінова пагасіць сіндыкаваны крэдыт $1 млрд за кошт уласных і дзяржаўных сродкаў. Уладзімір Сямашка нагадаў, што крэдыт $1 млрд быў узяты 18 лістапада 2011 года на адзін год. "Таму 18 лістапада 2012 года надыходзіць тэрмін, калі мы павінны пагасіць гэты крэдыт".