Вясна прыйшла. Грудзям — дарогу!

Источник материала:  

6-ы — менавіта такі памер бялізны не без гонару носіць пераможца конкурсу "Міс грудзі-2012", які адбыўся днямі ў адным са сталічных клубаў.

Вясна прыйшла. Грудзям — дарогу!Больш як 200 дзяўчат пажадалі сёлета прыняць удзел у спаборніцтве на найлепшы бюст (яно праводзіцца ў Беларусі з 2009 года), але ў фінал выйшлі толькі шэсць удзельніц. Яны дэфіліравалі перад публікай у вячэрніх уборах, ніжняй бялізне і мокрых майках. А каб крыху разбавіць адчуванне, што ўсіх "толькі адно і цікавіць", ды пацвердзіць, што вызначаюцца сярод іншых сімпатычных беларусак не бюстам адзіным, выступілі ў конкурсе талентаў. Пасля дадатковага танцавальнага задання судзейская калегія, у якую, акрамя заўсёднікаў свецкіх тусовак, увайшлі таксама вопытны візажыст Таццяна Цецярук і пластычны хірург, урач-мамолаг Мікалай Курыловіч, нарэшце, вызначылася з пераможцай. Ёй стала 23-гадовая Юлія Тарнецкая, інжынер-электрык па спецыяльнасці, выпускніца, а цяпер і выкладчык Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Акрамя станоўчых эмоцый і павышанай увагі з усіх бакоў, дзяўчыне дастаўся галоўны прыз — тыднёвая паездка на востраў Ібіца.

Праўда, нягледзячы на тое, што конкурс доўжыўся да дзвюх гадзін ночы, на цырымонію ўзнагароджання арганізатарам часу не хапіла. Таму прызавую пуцёўку Юлія, якая таксама заваявала прыз глядацкіх сімпатый, атрымае неўзабаве на дадатковай вечарынцы, дзе таксама будуць уручаны ўзнагароды ўладальніцам 2 і 3 месцаў — Марыі Блюўштэйн і Алене Дудко.

Як адзначалі члены журы, пераможца, акрамя ўнушальнага бюста, запомнілася ім жывасцю і іскрынкай у вачах, а вось самой праграме бракавала адпаведнай атмасферы — відовішчнасці і эпатажу. Тым не менш, як мяркуюць арганізатары, пятаму конкурсу "Міс грудзі" — быць!

Ліна МАЛІНІНА

←Автобусный маршрут № 199С "ДС Шабаны - Пос. Сосны" открывается в Минске с 16 мая

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика