Гэтыя акцыі — толькі за грошы

Источник материала:  

Наш даўні чытач мінчанін Пётр Андрэевіч Навуменкаў папрасіў дапамагчы знайсці адказ на пытанне, якое ў яго ўзнікла апошнім часам. Датычылася яно продажу акцый ААТ "Мінскі завод пеністых вінаў".

— Літаральна днямі на Беларускай валютна-фондавай біржы ўпершыню стартавалі таргі акцыямі гэтага прадпрыемства: рэклама мерапрыемства ідзе зараз вельмі актыўна і паўсюдна. Вельмі падрабязна расказваюць пра ўмовы таргоў: колькі, па якім кошце можна набыць акцыі, у якія тэрміны. І вось у сувязі з гэтым у мяне з'явілася пытанне. Прыгадаў, што дома маюцца чэкі "Маёмасць". Іх можна абменьваць на акцыі шэрагу прадпрыемстваў. Дык падкажыце: а акцыі канкрэтна ААТ "Мінскі завод пеністых вінаў" за гэтыя чэкі атрымаць можна? — пытаўся наш падпісчык.

Як паведаміла на наш запыт начальнік упраўлення дзяржаўнай уласнасці канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Ала Сакалоўская, акцыі дадатковага выпуску ААТ "Мінскі завод пеністых вінаў" купіць за чэкі "Маёмасць" нельга. Праспектам эмісіі прадугледжана, што акцыі прадаюцца толькі за беларускія рублі па цане 171 450 рублёў за акцыю. У адны рукі можна набыць да тысячы акцый.

Сяргей РАСОЛЬКА.

←Автобусный маршрут № 199С "ДС Шабаны - Пос. Сосны" открывается в Минске с 16 мая

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика