"Не варта лезці ў лодку, якая напаўняецца вадой"

Источник материала:  

Беларускія і расійскія эксперты супаставілі свае погляды на палітыку ЕС у дачыненні да Саюзнай дзяржавы

Два буйныя аналітычныя цэнтры Масквы і Мінска — Расійскі інстытут стратэгічных даследаванняў (РІСД) і Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — сабраліся за "круглым сталом" у беларускай сталіцы, каб абмеркаваць і выпрацаваць агульны погляд на ўзаемаадносіны паміж Еўрапейскім Саюзам і... не асобна Расіяй або Беларуссю, а — Саюзнай дзяржавай.

Гэта ўжо не першы раз, калі інтэграцыйнае ўтварэнне на постсавецкай прасторы выказвае адзіную пазіцыю, тым не менш такая з'ява яшчэ не стала звыклай ні для палітыкаў, ні для абывацеляў. Саюзная дзяржава і іншыя інтэграцыйныя ўтварэнні на постсавецкай прасторы ўсё смялей і часцей заяўляюць пра сябе як пра адзінае цэлае.

— У сучасным свеце за апошнія 15-16 гадоў трансфармавалася ўся геапалітычная сітуацыя, — заўважыў на пасяджэнні "круглага стала" кіраўнік прадстаўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі ў Мінску Сяргей ЗАБАЛОЦЕЦ. — Сёння толькі аб'яднаўшыся можна супрацьстаяць выклікам часу — і эканамічным, і палітычным, і сацыяльным. Саюзная дзяржава не адмяжоўваецца ад Еўрапейскага саюза, яна гатова да канструктыўнага дыялогу. І дыялог гэты патрэбен абодвум бакам.

Нягледзячы на невялікі бюджэт, нагадаў Сяргей Забалоцец, цалкам абсталявана мяжа паміж Саюзнай дзяржавай і краінамі ЕС (на гэта выдаткавана 3 млрд расійскіх рублёў), а гэта — кардон на шляху незаконнай міграцыі, тэрарызму і наркатрафіку... Толькі за 2011 год нашымі службамі было затрымана 115 кг наркотыкаў, 160 асоб, якія спрабавалі незаконна перайсці мяжу, больш за 6 000 асоб, якім уезд у краіны ЕС забаронены.

Дырэктар Расійскага інстытута стратэгічных даследаванняў Леанід РАШЭТНІКАЎ падкрэсліў, што ва ўмовах крызісу, у якім апынуўся Еўрапейскі саюз, Расіі і Беларусі вельмі важна знайсці новыя шляхі для супрацоўніцтва. "Рэальна ЕС не можа разглядацца як перспектыўны партнёр для нас на бліжэйшыя месяцы і гады, — сказаў ён. — Лезці ў лодку, дзе і без таго шмат вады, бяздумна. Стварэнне Еўразійскага саюза трэба разглядаць не як супрацьпастаўленне еўрапейскай інтэграцыі, а як магчымасць пазбегнуць глабальнага крызісу і ўтрымацца на плыву. На гэта і накіравана наша сумесная з беларускімі калегамі праца".

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.

←Автобусный маршрут № 199С "ДС Шабаны - Пос. Сосны" открывается в Минске с 16 мая

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика